Падрыхтоўку да магчымай аварыі на БелАЭС Літва ацаніла каля 1 мільярда еўра
Комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да магчымай аварыі на Беларускай АЭС можа абысціся Літве да 1 мільярда еўра. Такую суму назваў начальнік упраўлення грамадзянскай бяспекі супрацьпажарна-выратавальнага дэпартамента пры МУС Літвы Эдгарас Геда.
Паводле папярэдніх звестак, такія мерапрыемствы могуць каштаваць каля 600 мільёнаў еўра. "Аднак з улікам шырокага спектру патрэбаў можна выказаць здагадку, што ўвесь каштарыс мог бы скласці да 1 мільярда еўра", — перадае ТАСС словы Геды.
Дакладную суму плануюць назваць да канца ліпеня 2020 года. Да таго часу плануецца падрыхтаваць спецыяльнае даследаванне па гэтым пытанні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.