Палата прадстаўнікоў атрымала праект бюджэту на 2014 год

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на старшыню Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Людмілу Дабрыніну.



Цяпер дэпутаты працуюць над матэрыяламі па законапраекце. Іх мэта — зрабіць свае прапановы ў частцы эфектыўнасці планаваных дзяржаўных выдаткаў, а таксама выканання дзяржаўных праграм, фінансаваных з рэспубліканскага бюджэту. Асабліва яны адзначаюць пытанні сацыяльнага характару, якія тычацца развіцця іх выбарчых акруг, кажа Дабрыніна.



Так, на 14 лістапада запланавана сумеснае паседжанне Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах і Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы. На ім будуць разглядацца найважнейшыя параметры праектаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2014 год, рэспубліканскага бюджэту на чарговы фінансавы год і зменаў падатковага заканадаўства Беларусі.



Як паведамляла Еўрарадыё, да гэтага Палата прадстаўнікоў цэлы месяц вывучала не той бюджэт.



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі