Паліцыя Рыа-дэ-Жанейра правяла спецаперацыю, падчас якой загінулі 25 чалавек
Паліцыя Рыа-дэ-Жанейра правяла спецаперацыю ў трушчобах Жакарэзінью, падчас якой загінулі 25 чалавек. Там была ліквідаваная вялікая група ўдзельнікаў банды, якая займаецца наркагандлем, забойствамі і выкраданнем людзей. Сярод загінулых адзін паліцэйскі, яшчэ двое атрымалі раненні.
Падчас перастрэлкі раненні атрымалі двое пасажыраў метро — цягнік праходзіў побач.
Па колькасці ахвяр спецаперацыю называюць рэкорднай з 2016 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.