Палітвязня Васіля Парфянкова выпусцілі з турмы

А 7-й гадзіне раніцы 5 снежня з Горацкай турмы выпусцілі палітвязня Васіля Парфянкова. Як паведамляе Радыё "Свабода", журналістам не далі пагаварыць з ім, а ў суправаджэньні міліцыі павезлі ў Оршу.

Нагадаем, што былы вязень Плошчы Васіль Парфянкоў быў асуджаны на адзін год зняволення за парушэнне ўмоваў прэвентыўнага нагляду. Гэты нагляд за ім усталявалі пасля затрыманняў на акцыях салідарнасці з палітвязнямі.

Некалькі апошніх месяцаў зняволення Парфянкоў даседжваў тэрмін у адзіночнай камеры.

Фота — з архіву svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі