Палітвязню Яўгену Афнагелю не дазволілі развітацца з памерлым бацькам

Палітвязню Яўгену Афнагелю не дазволілі развітацца з памерлым бацькам

Палітвязню Яўгену Афнагелю не дазволілі развітацца з памерлым бацькам, паведамляе charter97.org. Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" знаходзіцца ў зняволенні з верасня 2020-га. Яго адвакат звярнуўся з просьбай дазволіць палітвязню быць на пахаванні свайго бацькі. Аднак адміністрацыя мінскага СІЗА № 1 адмовіліся разглядаць такую магчымасць без дазволу Следчага камітэту.

Ігара Афнагеля пахавалі 27 студзеня на Заходніх могілках Мінска. Ён быў вядомым беларускім марафонцам-аматарам, больш за 30 гадоў прапрацаваў у рэдакцыі Беларускай энцыклапедыі. Бацькі Ігара Афнагеля падчас вайны ўдзельнічалі ў мінскім антынацысцкім падполлі, былі расстраляны акупантамі.

У Беларусі налічваецца ўжо больш за 200 палітвязняў. 27 студзеня ў спіс дадалі адразу 31 чалавека.

Палітвязню Яўгену Афнагелю не дазволілі развітацца з памерлым бацькам
facebook.com/uladzimir.niakliaeu

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі