Палітык з Еўрасаюза — Зяленскаму: "Дакажыце, што Буча — не пастаноўка"
Ахвяры ў Бучы / Еўрарадыё
Кіраўнік урада адной з краін Еўрасаюза папрасіў ва Уладзіміра Зяленскага доказаў таго, што забойствы мірнага насельніцтва ў Бучы не былі пастаноўкай. Пра гэта прэзідэнт Украіны распавёў у інтэрв'ю нямецкаму выданню Bild.
Зяленскі назваў гэтую рэпліку горшым, што ён чуў за апошнія дні. "Такая рыторыка сыходзіць непасрэдна з Крамля", — дадаў ён.
Прэзідэнт Украіны не стаў удакладняць, хто гэты палітык. Аднак на пытанне журналіста: "Ці з'яўляецца гэты палітык з ЕС кіраўніком еўрапейскага ўрада?" — адказаў: "Так".
Украіна і Расія ўскладаюць віну за забойствы мірных жыхароў у Бучы адно на аднаго. Украінцы настойваюць, што трупы на вуліцах у прыгарадзе Кіева з'явіліся, калі ён кантраляваўся расійскімі войскамі. Гэта пацвярджаецца шматлікімі спадарожнікавымі здымкамі. Расіяне ж сцвярджаюць, што целы на вуліцах Бучы "нібыта спецыяльна расклалі дзеля стварэння больш драматычнай карцінкі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.