Палітзняволеную Алену Лазарчык асудзілі на восем гадоў калоніі

Алена Лазарчык / kp.by
Алена Лазарчык / kp.by

Магілеўскі абласны суд 19 верасня прысудзіў восем гадоў калоніі агульнага рэжыму актывістцы "Еўрапейскай Беларусі" Алене Лазарчык, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Справу разглядаў Павел Клімаў. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці працэсу невядомыя.

Жанчыну прызналі вінаватай па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), арт. 130 (распальванне варожасці ці варажнечы), арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

22 ліпеня КДБ унёс Алену Лазарчык у "спіс тэрарыстаў".

У 2020-м у Лазарчык забіралі ў прытулак сына-школьніка, калі яе затрымалі на допыце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі