Палізняволеная Рэгіна Лавор абвясціла галадоўку
Палітзняволеная Рэгіна Лавор абвясціла за кратамі галадоўку, паведамляюць праваабаронцы. Жанчыну арыштавалі на 10 сутак за парушэнне рэжыму адбыцця "хатняй хіміі".
Рэгіна Лавор — стваральніца і першая дырэктарка Іўеўскага музея нацыянальных культур. У верасні 2021-га яе асудзілі на два гады "хатняй хіміі". Жанчыну прызналі вінаватай у абразе начальніка Іўеўскага РАУС і старшага інспектара.
"Хатнюю хімію" Лавор адбывае з 1 снежня. За першы месяц, па яе словах, да яе прыязджалі 23 праверкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.