Палова працуючых беларусаў атрымлівае заробак менш за 1096 рублёў
Медыянны заробак у Беларусі За лістапад 2021 года склаў 1096,2 рубля, паведамляе Белстат. Гэта прыблізна каля 440 долараў.
Медыянны заробак — гэта паказчык, які дзеліць заробкі ў краіне на дзве роўныя часткі: палова работнікаў маюць заробак менш за яго, палова — больш. Даныя па ім Белстат публікуе двойчы на год — па выніках за травень і лістапад. У траўні 2021 года памер медыяннага заробку складаў 1018,4 рубля.
Медыянны заробак не роўны сярэдняму па краіне. Так, сярэдні заробак за лістапад 2021-га, паводле інфармацыі таго ж Белстата, складаў 1476,3 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.