Паляўнічыя замест дзіка падстрэлілі дзвюх кароў

На групу з 33 паляўнічых у Ляхавіцкім раёне тыдзень таму была выдадзеная ліцэнзія на адстрэл дзіка. Двое з гэтай групы, выпіўшы алкаголю, вырашылі задаволіцца каровамі. Застрэлілі дзвюх рагуль на пашы, пачалі грузіць у аўтамабілі мяса, але не паспелі: іх заўважылі мясцовыя жыхары. Мужчыны кінуліся наўцёкі. Але іх знайшлі і затрымалі,  піша сайт tomin.by.  За групавы крадзеж ім пагражае да чатырох гадоў турмы.



Праз некалькі дзён у лесе знайшлі парэшткі лася, якога застрэлілі ў дзень выніковага палявання на кароў.  Ласяціну міліцыя знайшла па месцы пражывання забойцаў кароў у Ляхавіцкім раёне. Па гэтай крымінальнай справе трэмін мякчэйшы — да трох гадоў турмы.



Вядзецца дэталёвае разбіральніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі