Памерла беларуская мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн
Ларыса Фінкельштэйн
21 лістапада ва ўзросце 73 гадоў памерла беларускі мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн. Пра гэта ў сацсетках напісалі яе калегі.
Ларыса Фінкельштэйн нарадзілася ў 1950 годзе ў Яшкар-Але (Марый Эл, Расійская Федэрацыя) у сям'і адэскіх інжынераў, эвакуяваных падчас Другой сусветнай вайны. У 1969 годзе разам з бацькам яна пераехала ў Мінск, дзе скончыла БДУ.
Фінкельштэйн спецыялізавалася ў галіне сучаснага беларускага мастацтва. Амаль 20 гадоў (1973-1991) яна адпрацавала ў мінскім Палацы мастацтваў, а потым стварыла сваю мастацкую галерэю "Брама". Яе аўтарству належаць сотні публікацый на тэму беларускага мастацтва.
Акрамя таго Фінкельштэйн выкладала ў Інстытуце сучасных ведаў, Ліцэі БДУ, БДУІР і БДУ, вяла перадачы на Беларускім радыё.
Папярэдняя дата развітання — 23 лістапада. Час і месца ўдакладняюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.