Памежнікі Польшчы выклалі відэа, як у Беларусі падвозяць мігрантаў на мяжу
Польская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna
Польскія памежнікі чарговы раз абвінавацілі беларускіх калег у тым, што тыя падвозяць да мяжы нелегальных мігрантаў.
"Беларускія службы пастаянна прывозяць замежнікаў да мяжы з Польшчай. Дзякуючы веданню тэрыторыі беларускія салдаты хутка праводзяць замежнікаў да месцаў, дзе можна паспрабаваць перайсці мяжу", — піша ў Твітары прэс-служба польскіх памежнікаў.
Да паведамлення дададзены відэаролік, зняты камерай начнога бачання. На ім можна разгледзець, як аўтамабіль пад'язджае да групы людзей, якія ідуць каля памежнага плота.
Таксама польскія памежнікі паведамляюць, што за 23 лістапада з Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 28 чалавек — грамадзяне Эфіопіі, Судана і Егіпта.
Służby białoruskie cały czas przywożą cudziemców pod granicę z.Dzięki znajomości terenu żołnierzedoprowadzają szybko cudziemców do miejsc,w których mogą próbować przekraczać granicę.
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) November 24, 2022
Sposób zabezpieczenia granicy przez jest stale monitorowany przez służby#PSGSzudziałowo pic.twitter.com/mXiPO4sl6I
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.