Памежнікі, ратавальнікі і міліцыянеры атрымаюць новы беспілотнік (відэа)
Яго распрацавалі беларускія навукоўцы.
Новы беспілотнік распрацавалі беларускія навукоўцы, ён атрымаў назву "Буравеснік". Сёлета яго ўжо будуць мець ратавальнікі, таксама беспілотныя комплексы атрымаюць памежнікі і міліцыя, інфармуе тэлеканал АНТ.
Як заявіў Юрый Яцына, прадстаўнік Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, радыус дзеяння "Буравесніка" — да 290 кіламетраў, яго хуткасць палёту да 120 км/г. Ён можа знаходзіцца ў паветры 10 гадзінаў і паднімацца на вышыню да 5 км. Беспілотнік мае тэлекамеру высокага дазволу, найноўшы цеплавізар і лазерны далямер.
Ужо ў 2015 годзе можа пачацца серыйны выпуск "Буравесніка". Дарэчы, беларускай распрацоўкай зацікавіліся ў замежжы.