Памежны пераход "Брузгі" аказаўся ў дыме праз вогнішчы мігрантаў

Мігранты абжываюцца на тэрыторыі памежнага пераходу "Брузгі-Кузніца" / Скрыншот відэа @shot_shot​
Мігранты абжываюцца на тэрыторыі памежнага пераходу "Брузгі-Кузніца" / Скрыншот відэа @shot_shot​

Мігранты пачалі ўладкоўвацца на тэрыторыі памежнага пераходу "Брузгі-Кузніца", яны разбіваюць палаткі, раскладваюць спальнікі проста на дарозе і разводзяць тут вогнішчы.

Паводле ацэнак польскай Памежнай службы, на пункце пропуску "Брузгі" цяпер знаходзіцца больш за 3,5 тысячы ўцекачоў. У Дзяржпамежкамітэце Беларусі заяўляюць, што гаворка ідзе пра 2 тысячы мігрантаў.

Калона мігрантаў у суправаджэнні беларускіх сілавікоў у панядзелак пакінула лагер і перайшла да пункта пропуску на ўездзе ў Польшчу. Мігранты па-ранейшаму ўпэўненыя, што сёння па іх прыедуць аўтобусы з Германіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі