Паміж Таджыкістанам і Кыргызстанам пачаўся ўзброены канфлікт

Паміж Таджыкістанам і Кыргызстанам пачаўся ўзброены канфлікт

Памежная служба Кыргызстана паведаміла пра напад на тры кыргызскія заставы. У адказ Кыргызстан захапіў таджыкскую заставу, піша kloop.kg.

Сутычкі паміж таджыкамі і кыргызамі пачаліся 28 красавіка: людзі сабраліся на мяжы і пачалі кідацца камянямі. Пацярпелі 25 чалавек, вядома як мінімум пра аднаго загінулага кыргыза. 

Тым часам з зоны канфлікту эвакуіравалі ўжо больш за 800 чалавек. 

Дарэчы, і Кыргызстан, і Таджыкістан уваходзяць ў Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). То бок, юрыдычна яны саюзнікі па вайсковым блоку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі