Памочнік Лукашэнкі распавёў, на што беларусам трэба браць крэдыты

Памочнік Лукашэнкі распавёў, на што беларусам трэба браць крэдыты

Памочнік кіраўніка дзяржавы і адзін з аўтараў нашумелай кнігі “Фінансавая дыета” Кірыл Руды даў парады беларусам, на што ім трэба браць крэдыты. На думку чыноўніка, трэба пазычаць грошы толькі пад тыя праекты, якія прыносяць прыбытак, напрыклад, пад адукацыю. “Калі мы бярэм крэдыт на набыццё новага аўтамабіля, на кватэры, на адпачынак, на нейкае свята, то гэта не прыносіць прыбытку”, — заявіў Кірыл Руды ў інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1”.

Пры гэтым ён лічыць, што важна, каб атрыманая адукацыя ў далейшым дапамагла працаўладкавацца. Руды таксама выказаўся наконт актыўнага выкарыстання спажывецкіх крэдытаў у Беларусі і назваў такую з’яву эмацыйным фактарам. Ён мяркуе, што людзі такім чынам задавальняюць патрэбу ў таварах, якая назапасілася ў іх за часы савецкага дэфіцыту, перадае БЕЛТА.

Кірыл Руды стаў вядомы сваімі радыкальнымі ідэямі наконт эканоміі беларускіх дзяржаўных выдаткаў за кошт пэўных слаёў насельніцтва. Нядаўна ён выказаўся за скарачэнне адпачынку па даглядзе за дзіцем і прыцягненне жанчынаў у эканоміку, што дасць істотны гаспадарчы рост. Гэтыя прапановы выклікалі вялікі грамадскі розгалас.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі