Памёр беларускі футбаліст і трэнер Леанід Гарай

Памёр беларускі футбаліст і трэнер Леанід Гарай

Памёр вядомы беларускі футбаліст, заслужаны трэнер рэспублікі Леанід Гарай. Яму было 82 гады, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.

Ураджэнец Гомеля Гарай пачаў займацца футболам у Брэсце ў 1950-я, выступаў за мінскія каманды "Спартак", "Беларусь", СКА, ФШМ. Таксама гуляў за брэсцкі "Спартак", які ў 1966-1968 гады трэніраваў. Пасля быў начальнікам гэтай каманды, дырэктарам спартыўнай школы. З лета 1978 года Леанід Гарай — начальнік мінскага "Дынама", ён быў на гэтай пасадзе да 1992-га. У гэты перыяд каманда стала чэмпіёнам СССР (1982), бронзавым прызёрам саюзнага чэмпіянату (1983). У часы незалежнай Беларусі Гарай некалькі гадоў узначальваў дынамаўскі клуб, а пасля працаваў у Беларускай федэрацыі футбола.

Памёр беларускі футбаліст і трэнер Леанід Гарай
Леанід Гарай і залаты склад мінскага "Дынама" 1982-га / аbff.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі