Памёр беларускі мастак Алесь Родзін
Алесь Родзін / wikimedia.org
19 снежня ва ўзросце 75 гадоў памёр мастак Алесь Родзін. Яго сябры напісалі ў Фэйсбуку: "Алесь Родзін памёр. Цяжка, балюча, змрочна. Ён быў Космас".
Алесь Родзін нарадзіўся ў 1947 годзе ў Баранавічах. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў).
Родзін быў адным з самых вядомых прадстаўнікоў беларускага авангарду, працаваў у сферах эксперыментальнага жывапісу і перфомансу. Ён быў шырока вядомы на Захадзе, больш за дзесяць гадоў быў рэзідэнтам Берлінскага Дома мастакоў Tacheles, дзе экспанаваліся ягоныя працы. У Мінску Родзін быў адным з арганізатараў міжнароднага фэсту эксперыментальнага мастацтва "Дах".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.