Зноў затрыманні ў кіраўніцтве Беларускай чыгункі — "Супольнасць чыгуначнікаў"

Верагодна, затрыманні праводзіў ГУБАЗіК

Верагодна, затрыманні праводзіў ГУБАЗіК / yandex.by

Чарговыя затрыманні адбыліся ў кіраўніцтве Беларускай чыгункі, паведамляе "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі" са спасылкай на свае крыніцы. Мяркуецца, што прычынай маглі стаць "карупцыйныя праявы, звязаныя са службовым становішчам і злоўжываннем ім".

29 ліпеня сілавікі (верагодна, супрацоўнікі ГУБАЗіК) затрымалі намесніка начальніка Беларускай чыгункі Сяргея Сізіна і галоўнага інжынера Сяргея Навадворскага. Быў затрыманы і дырэктар Мінскага метрапалітэна Уладзімір Сотнікаў. На сённяшні момант, Сотнікаў і Навадворскі выйшлі на волю. У якім статусе яны знаходзяцца, невядома. Сізін застаецца за кратамі.

У пачатку лета "Супольнасць чыгуначнікаў" паведаміла пра затрыманне ГУБАЗіКам першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі Пятра Дулуба і пра знойдзеную ў яго вялікую суму грошай. Праз 10 дзён гэтую інфармацыю пацвердзілі МУС і Аляксандр Лукашэнка. У Дулуба ў схованках знайшлі $3 млн. Па афіцыйнай версіі, топ-менеджар Беларускай чыгункі затрыманы за хабары — стварыў і курыраваў "карупцыйную схему". Пастановай ўраду ад 14 чэрвеня яго звольнілі з пасады намесніка начальніка Беларускай чыгункі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі