Памёр Міхаіл Вергеенка — легендарны варатар і трэнер мінскага "Дынама"
Міхаіла Вергеенка
Не стала легенды мінскага "Дынама" Міхаіла Вергеенкі, піша рэсурс "Беларускі футбол". Спачатку ён быў гульцом, пасля стаў трэнерам. Як гулец дэбютаваў у "Дынама" ў 1971 годзе. На працягу 13 гадоў ён бараніў вароты каманды, быў яе капітанам. У 1982 годзе мінскае "Дынама" стала чэмпіёнам Савецкага Саюза.
З 1984-га года Вергеенка на трэнерскай працы. Быў памагатым, другім трэнерам, а калі галоўны трэнер дынамаўцаў Эдуард Малафееў сышоў у адстаўку, заняў яго пост. Гэта было ў 1991 годзе, а ў 1992 годзе "Дынама" выйграла Чэмпіянат Беларусі. Працаваў і з нацыянальнай зборнай Беларусі. Але пакінуў абедзве каманды ў чэрвені 1994-га. Пазней працаваў у "Дынама" генеральным дырэктарам. У 1997-99 зноў вяртаўся на трэнерскую працу. Быў намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі футбола.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.