Памёр беларускі мастак, былы палітвязень Рыгор Кійко

Як інфармуе Радыё Свабода, у 1997 годзе падчас святкавання Дня Волі ён абараняў бел-чырвона-белыя сцягі, якія ў дэманстрантаў выхоплівалі міліцыянеры. Мастака затрымалі, тры месяцы ён адсядзеў на "Валадарцы", а пасля адбыў два гады "хіміі". Пазней удзельнічаў у абароне Курапатаў, быў моцна збіты.

Рыгор Кійко — ўраджэнец Луганскай вобласці Украіны, адкуль яго сям'я пераехала ў Бабруйск. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Быў мастаком-керамістам, уваходзіў у суполку "Пагоня". У Беларускім Народным Фронце быў ад моманту ўтварэння руху і партыі. Пасля расколу 1999 года быў сябрам КХП-БНФ.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі