Памёр былы дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл
Колін Паўэл / AP Photo
Былы дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл памёр на 85-м годзе жыцця. Пра гэта гаворыцца ў заяве, якую распаўсюдзілі члены яго сям'і ў панядзелак.
"Былы дзяржсакратар і старшыня Камітэта начальнікаў штабоў Узброеных сіл ЗША генерал Паўэл памёр праз ускладненні, выкліканыя COVID-19", — сказана ў заяве.
Паўэл у 2001-2005 гадах займаў пасаду дзяржсакратара ў адміністрацыі 43-га прэзідэнта ЗША Джорджа Буша-малодшага. У 1989-1993 гадах ён узначальваў Камітэт начальнікаў штабоў Узброеных сіл ЗША. У 1987-1989 гадах Паўэл працаваў памочнікам 40-га прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана па нацыянальнай бяспецы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.