Памёр экс-дырэктар "Беларусьфільма" Ігар Поршнеў
![Ігар Поршнеў / tut.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/direktor_belarusfilm_vas_tutby_phsl_02092015_img_3295.jpg.webp?itok=EhMfRuBf)
Ігар Поршнеў / tut.by
Былы дырэктар нацыянальнай студыі "Беларусьфільм" Ігар Поршнеў памёр на 63-м годзе жыцця, пра гэта паведамляе Беларускі саюз кінематаграфістаў.
Поршнеў кіраваў "Беларусьфільмам" з 2015 па 2018 год.
"З яго імем быў звязаны шэраг гучных карупцыйных скандалаў у сферы кінавытворчасці, у прыватнасці, здымкі фільма "Сляды на вадзе". Ні адзін з іх так і не дайшоў да суда", — успамінае канал "Святы Белавуд".
Акрамя кіраўніцтва кінавытворчасцю, Поршнеў сам выконваў ролі ў некалькіх фільмах і серыялах. Таксама ён быў прадзюсарам некалькіх праектаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.