Памёр літоўскі акцёр Рэгімантас Адамайціс

Памёр літоўскі акцёр Рэгімантас Адамайціс

На 85-м годзе жыцця памёр літоўскі акцёр Рэгімантас Адамайціс. У яго вялізная фільмаграфія, дзясяткі роляў у тэатры (у тэатрах Каўнаса, Вільні, Санкт-Пецярбурга і Масквы). У 1979 годзе атрымаў званне народнага артыста Літвы, а ў 1985-м — народнага артыста Савецкага Саюза. У 1989-1991 гадах быў народным дэпутатам СССР, удзельнічаў у нацыянальным руху за незалежнасць Літвы.

Рэгімантас Адамайціс запомніўся па фільмах "Твар на мішэні" (1979), "Амерыканская трагедыя" (1981), "Зялёны фургон", "Міраж" (1983).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі