Памёр Народны артыст Беларусі, актор-купалавец Генадзь Гарбук
7 лютага памёр Народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук — актор Нацыянальнага драматургічнага тэатры імя Янкі Купалы. Пра гэта ў сацсетках паведаміла загадчыца літаратурна-драматургічнай часткі тэатра Вольга Бабкова. Артысту было 83 гады.
Генадзь Гарбук нарадзіўся 24 ліпеня 1934 года ў вёсцы Глыбачка Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1958 годзе ён скончыў акторскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (цяперашнюю Беларускую акадэмію мастацтваў).
З 1958 года актор працаваў у Беларускім тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску, а з 1962-га — у Купалаўскім тэатры.
У розныя часы Гарбук сыграў дзве ролю ў пастаноўках паводле рамана Івана Мележа "Людзі на балоце", і абедзве яны былі адзначаныя ўзнагародамі. За выкананне ролі Васіля Дзятліка ў тэлеспектаклі "Людзі на балоце" ён быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі (1966), а за выкананне ролі Чарнушкі ў мастацкім фільме "Людзі на балоце" — Дзяржаўнай прэміяй СССР (1984).
У 2010 годзе Гарбук атрымаў узнагароду Беларускага саюза тэатральных дзеячаў "Крыштальная Паўлінка" (2010).