Памёр вядомы акцёр Міхаіл Дзяржавін

Памёр вядомы акцёр Міхаіл Дзяржавін

Памёр вядомы савецкі і расійскі акцёр Міхаіл Дзяржавін. Народнаму артысту Расіі, вядучаму акцёру Маскоўскага тэатра сатыры быў 81 год. Як адзначае сайт ria.ru, Дзяржавін памёр пасля працяглай хваробы.

Міхаіл Дзяржавін нарадзіўся 15 чэрвеня 1936 года ў Маскве ў сям’і тэатральных акцёраў. У Маскоўскім тэатры сатыры працаваў з 1968 года. З 1957-га існаваў дуэт Дзяржавіна з Аляксандрам Шырвіндтам, у якіх былі сумесныя эстрадныя нумары.

Дзяржавін здымаўся ў кіно, у тым ліку ў такіх фільмах, як “Трое ў лодцы, калі не лічыць сабакі”, “Зімовы вечар у Гаграх”, “На Кіеўскім накірунку”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі