Памёр журналіст Аляксандр Коктыш

Памёр журналіст Аляксандр Коктыш

Пайшоў з жыцця журналіст Аляксандр Коктыш, паведамляюць ягоныя блізкія ў сацсетках. Коктышу было 54 гады.

Аляксандр Коктыш быў вядомым беларускім журналістам.

У канцы 1980-х — пачатку 1990-х працаваў у "Звяздзе", "Інтэрфаксе-Захад". Затым у "СН+", быў намеснікам галоўнага рэдактара ў газеце "Труд", піяр-менеджарам у кампаніі "Сімпа", экспертам у арганізацыі прэс-службаў для кампаній.

Як паведамляе БАЖ, развітанне з журналістам Аляксандрам Коктышам адбудзецца 26 кастрычніка ў Мінску па адрасе: Даўгінаўскі тракт, 160а/1, з 11-й да 12-й гадзіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі