Папа рымскі Францішак: каля 2% каталіцкіх святароў — педафілы

У інтэрв’ю італьянскай газеце Repubblica папа рымскі параўнаў злачынствы ў дачыненні дзяцей з праказай, якая паразіла каталіцкую царкву. Ён паабяцаў супрацьстаяць гэтаму з усёй жорсткасцю, якая ад яго патрабуецца.
Па словах Францішка Першага, 2% педафілаў — гэта лічба, названая яму дарадцамі. Гэта азначае, што злачынствы ў дачыненні дзяцей здзяйснялі 8 тысяч з 414 тысяч святароў рыма-каталіцкай царквы.

“Сярод гэтых 2% педафілаў — святары, біскупы, кардыналы. Але значна болей святароў, якія ведаюць пра гэта, але маўчаць”, — сказаў папа.

У гэтым жа інтэрв’ю ён сказаў, што ўпэўнены ў існаванні рашэння праблемы цэлібату і паабяцаў, што знойдзе яго.
“Праблема, вядома, існуе, але не ў вялікім аб’ёме. Спатрэбіцца час, але рашэнні існуюць, і я знайду іх”, — цытуе кіраўніка рыма-каталіцкай царквы ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі