Папа Рымскі Францішак заклікаў спыніць тэракты
Папа Рымскі Францыск
Папа Рымскі Францішак выказаў скруху наконт таго, што адбываецца ў Ізраілі. Падчас нядзельнай малітвы ў Ватыкане ён маліўся аб сем'ях загінуўшых і аб тых, "хто перажывае гадзіны жаху і пакуты".
“Вайна – гэта паражэнне: кожная вайна – гэта паражэнне. Давайце маліцца аб міры ў Ізраілі і Палестыне. Я выказваю сваю блізкасць да сем'яў загінуўшых, малюся за іх і за ўсіх тых, хто перажывае гадзіны жаху і пакуты. Прашу вас спыніць тэракты і выкарыстанне зброі і зразумець, што тэрарызм і вайна не прыводзяць ні да якога рашэння, а толькі да смерці і пакутам гэтулькіх нявінных людзей".
У Ізраілі паведамляюць пра не менш за 600 забітых, больш за 2 156 параненых, з іх прыкладна 358 знаходзяцца ў крытычным і цяжкім стане. У Палестыне, паводле інфармацыі Мінздава краіны, 370 чалавек загінулі і яшчэ 2 200 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.