Гэты афіцыйны пачатак вайны: Ізраіль увёў пункт "40 алефаў"
Апошні раз яго ўводзілі 50 гадоў таму
Ваенна-палітычны кабінет Ізраілю ўвёў пункт "40 алефаў". Гэта азначае афіцыйную аб'яву вайны.
Апошні раз яго ўводзілі 50 гадоў таму ў 1973 годзе падчас вайны Суднага дня.
Таксама Ізраіль на працягу 24 гадзін праводзіць эвакуацыю ўсіх грамадзян, якія пражываюць у гарадах паблізу ад мяжы з Газай.
Тым часам у Міністэрстве аховы здароўя краіны паведамілі, што колькасць пацярпелых у выніку атакі баевікоў ХАМАС вырасла да 2048, колькасць загінуўшых дасягнула сама меней 400 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.