Парашэнка: На Данбасе ўзводзяць лінію абарончых збудаванняў
Будаўніцтва вядзецца па ўсёй лініі супрацьстаяння з тэрарыстамі і войскамі Расійскай Федэрацыі.
Пра гэта прэзідэнт Украіны паведаміў у інтэрв'ю журналістам, перадае censor.net.ua.
"Там, дзе мы можам ўтрымаць гэтыя тэрыторыі, а не выстаўляць ўкраінскіх вайскоўцаў у стэп без ўмацаванняў, пад агонь. Гэтыя збудаванні забяспечаць надзейную лінію абароны і створаць магчымасці ўтрымліваць мяжу", — падкрэсліў Пётр Парашэнка.
Паводле яго слоў, гэтая мяжа ствараецца на выпадак парушэння тэрарыстамі дамоваў спынення агню або працэсу рэінтэграцыі названых тэрыторый пад заканадаўства Украіны. Парашэнка таксама адзначыў, што некаторыя тэрыторыі Данбаса з асаблівым статусам будуць па перыметры кантралявацца ўкраінскімі памежнікамі.
Фота — kontinentusa.com