Парашэнка напісаў ліст Пуціну пра неадкладнае вызваленне Саўчанкі

Пётр Парашэнка звярнуўся да Уладзіміра Пуціна з лістом аб неадкладным вызваленні палоннай лётчыцы Надзеі Саўчанкі. Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Кіеве, якую ён даў разам з кіраўніком італьянскага ўрада Матэа Рэнца.

"Як вядома, я накіраваў ліст прэзідэнту Пуціну са зваротам неадкладнага вызвалення Надзеі Саўчанкі, у тым ліку і па медыцынскіх паказаннях. І я папрасіў прэм'ер-міністра Італіі ўзняць гэтае пытанне і дапамагчы вырашыць гэтую надзвычай адчувальную і хваравітую праблему", — перадае УНІАН словы Парашэнкі.

Басманны суд Масквы сёння разглядаў скаргу абароны Саўчанкі пра яе імунітэт як дэлегата ПАСЕ. Па звестках расійскіх СМІ, суд адхіліў скаргі Саўчанкі на тое, што яе не пусцілі на сесію ПАСЕ.

Тым часам Саўчанка галадае ўжо больш за 80 дзён.

Фота — ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі