Парашэнка прапанаваў Ярашу працу ў Міністэрстве абароны (відэа)

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прапанаваў дэпутату Вярхоўнай Рады і кіраўніку партыі "Правы сектар" Дзмітрыю Ярашу працу ў Міністэрстве абароны. Пра гэта ў эфіры 5-га тэлеканала паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка. Паводле яго слоў, ён бы станоўча ўспрыняў рашэнне Яраша перайсці на дзяржаўную службу.

Якую менавіта пасаду прапанаваў Ярашу Парашэнка, невядома. Герашчанка лічыць, што кіраўніку "Правага сектара" "сумна ў Вярхоўнай Радзе". Як вядома, Дзмітрый Яраш у складзе Добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса "Правы сектар" удзельнічаў у баях у раёне Данецкага аэрапорта, быў цяжка паранены, а цяпер праходзіць курс рэабілітацыі. Учора стала вядома, што Узброеныя Сілы Украіны прапанавалі падраздзяленням "Правага сектара" ўступіць у склад афіцыйных падраздзяленняў сілаў антытэрарыстычнай аперацыі. У адваротным выпадку "грамадзянскія людзі" не змогуць знаходзіцца на фронце.

Фота: УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі