Парашэнка ў ААН выпадкова зайшоў у перамоўны пакой Лаўрова

Парашэнка ў ААН выпадкова зайшоў у перамоўны пакой Лаўрова

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў ААН выпадкова зайшоў у перамоўны пакой расійскай дэлегацыі. Там якраз знаходзіўся міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. Пра кур'ёзны выпадак паведамляе РБК. Адзначаецца, што Парашэнка прабыў у пакоі 15 секундаў. Ён зразумеў, што памыліўся і выйшаў адтуль, пайшоў у залу пасяджэнняў. Адзін з журналістаў паспеў задаць пытанне ўкраінскаму прэзідэнту пра яго прапанову ўвесці на Данбас міратворчую місію. Прэзідэнт толькі сказаў, што "ніякіх адказаў расійскім СМІ, вы — фэйкньюс".

Лаўроў пажартаваў, што Парашэнка, відаць, пераблытаў расійскую перамоўную з прыбіральняй.

У Нью-Ёрку праходзіць 73-я сесія Генасамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Парашэнка ў ААН выпадкова зайшоў у перамоўны пакой Лаўрова
Сяргей Лаўроў. Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі