Парашэнка: У канфлікце на Данбасе загінула каля 9 тысяч украінцаў

Падчас канфлікту на Данбасе загінула 1800 украінскіх вайскоўцаў і 7000 цывільных асобаў. Такія звесткі прывёў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ў інтэрв’ю ВВС.

“Гэта катастрофы, і катастрофа не толькі для маці, а для ўсёй краіны. Катастрофа для кожнай з сямей, якія згубілі 1800 салдат, для кожнага члена сямей, якія згубілі амаль 7000 цывільных”, — заявіў Парашэнка.

Ён адзначыў, што гэта вынік агрэсіі супраць Украіны.

Баявыя дзеянні на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей Украіны пачаліся ў красавіку 2014 года і вядуцца паміж украінскімі ўзброенымі сіламі і прыхільнікамі гэтак званых “ДНР” і “ЛНР”. Краіны ЕС, ЗША, а таксама Украіна неаднаразова заяўлялі, што падтрымку сепаратыстаў ажыццяўляе Расія, але расійскія ўлады заўсёды адмаўлялі гэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі