Парашэнка: Заўтра абнародуем доказ абстрэлу Марыупаля баевікамі
Прэзідэнт Украіны заявіў, што затрыманы карэктавальнік агню па Марыупалі, і ён дае паказанні.
У панядзелак, 26 студзеня, украінскі бок апублікуе поўную справаздачу з доказамі, што Марыупаль быў абстраляны баевікамі. Пра гэта на пасяджэнні Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Украіны заявіў Пётр Парашэнка, перадае УНІАН.
Украінскі прэзідэнт падкрэсліў, што карэктавальнік агню па Марыупалі затрыманы СБУ і цяпер дае паказанні.
Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка таксама дадаў, што спецслужбы затрымалі экс-міліцыянта па прозвішчы Кірсанаў і мянушцы "Даішнік". Ён кіраваў баевікамі, якія адкрылі агонь у бок прыморскага горада.
Фота — УНІАН