Парламенцкія выбары ў Германі выйграла Сацыял-дэмакратычная партыя

Парламенцкія выбары ў Германі выйграла Сацыял-дэмакратычная партыя

Парламенцкія выбары ў Германі выйграла Сацыял-дэмакратычная партыя. Яна атрымлівае 25,7% галасоў. У ХДС/ХСС — 24,1%. "Зялёныя" занялі трэцяе месца — 14,6%, чацвёртай стала Свабодная дэмакратычная партыя — 11,5%, пятае месца ў Альтэрнатывы для Германіі — 10,5%. "Левыя" набіраюць 4,9%.

Для блока Хрысціянскіх дэмакратаў і Хрысціянска-сацыяльнага саюза гэта самы нізкі паказчык падтрымкі на федэральных выбарах у пасляваенны час. Менавіта яго прадстаўляла канцлер Ангела Меркель, якая пасля гэтых выбараў сыходзіць з палітыкі.

Лідар сацыял-дэмакратаў — Олаф Шольц. Ён заявіў, што "Германія прагаласавала за перамены". Для фармавання парламенцкай кааліцыі партыі Шольца давядзецца дамаўляцца з іншымі палітычнымі сіламі, бо ніхто не атрымаў большасці.

У Олафа Шольца ёсць шанец стаць новым канцлерам Германіі. Вядомы факт, што летась, падчас масавых пратэстаў у Беларусі, ён заклікаў Аляксандра Лукашэнку пайсці ў адстаўку і называў яго "жахлівым дыктатарам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі