Партыю беларускіх цыгарэт на 2,5 мільёна долараў затрымалі ў Польшчы
У Польшчы затрымалі партыю беларускіх цыгарэт на 2,5 мільёна долараў. Усяго было канфіскавана 653 тысячы пачкаў, паведамляе польская мытня.
Паводле дакументаў, літоўская фура везла ў Германію шклавату.Рэнтген паказаў, што шклавата была толькі ў задняй частцы фуры.
На кіроўцу, 32-гадовага грамадзяніна Літвы, пачалі крымінальную справу. Яму пагражае да 10 гадоў зняволення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.