Пасажыраў без масак у аўтобусы і маршруткі Магілёва больш не пусцяць

Новае антыкавіднае правіла ў грамадскім транспарце Магілёва пачынае дзейнічаць з 9 кастрычніка​ / belinvestbank.by
Новае антыкавіднае правіла ў грамадскім транспарце Магілёва пачынае дзейнічаць з 9 кастрычніка​ / belinvestbank.by

Улады Магілёва прынялі рашэнне забараніць перавозку ў грамадскім транспарце пасажыраў без масак. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным акаўнце гарвыканкама ў Instagram.

Рашэнне было прынята "ў мэтах папярэджання распаўсюджвання COVID-19". Новае правіла пачынае дзейнічаць з 9 кастрычніка і закране ўвесь грамадскі транспарт, у тым ліку маршрутныя таксі.

Каля тыдня таму падобнае рашэнне прынялі ўлады Брэста. З 5 кастрычніка кіроўцы гарадскога транспарту могуць заглушыць рухавік і запатрабаваць ад пасажыраў альбо надзець маскі, альбо пакінуць салон.

Сітуацыю з COVID-19 у Беларусі цяпер ацэньваюць як складаную. "Складанасць у тым, што высокі ўзровень захворвання трымаецца досыць доўгі час",казаў на днях міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падчас рабочай паездкі ў Магілёў. Ён яшчэ раз заклікаў усіх выконваць меры засцярогі і вакцынавацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі