У Мінску можна паслухаць дабрачыннае інды
Праект "КаліЛаска" запрашае на дабрачынны канцэрт, мэта якога — сабраць навагоднія ласункі для дзяцей са школы-інтэрната.
15 снежня праект "КаліЛаска" ладзіць канцэрт актуальных мінскіх інды-каманд. Паслухаць SUPER BESSE (сумесны праект музыкаў The Blackmail і The Stampletons), She-Wolf, THE PRAGA можна будзе за... цукеркі. Канцэрт стане дабрачыннай акцыяй з мэтай сабраць навагоднія ласункі для дзяцей са школы-інтэрната.
Імпрэза пройдзе ў выставачным цэнтры "ЦЭХ” па адрасе пр. Незалежнасці 58,к.6.
Фота: vk.com