"Пасля нараджэння дзіцяці я была вымушаная вярнуцца ў спорт"

"Пасля нараджэння дзіцяці я была вымушаная вярнуцца ў спорт"

Домрачава расказала, што хоча вярнуцца ў біятлон пасля родаў. Еўрарадыё пагаварыла з іншай знакамітай спартсменкай-мамай — Элінай Зверавай, якая так вярталася.

"Тут галоўнае — матывацыя. Мне неабходна было вярнуцца, бо не было дзе жыць. А кіраўніцтва так сказала: трапіш на Алімпіяду — дадзім кватэру", — успамінае лёгкаатлетка Эліна Зверава канец 80-х гадоў, калі яна раптам стала нікому не патрэбнай, бо вырашыла нарадзіць дзіця.

 

"Пасля нараджэння дзіцяці я была вымушаная вярнуцца ў спорт"
Домрачава і Б'ёрндален.

У іншым антуражы гісторыя Зверавай паўтараецца ў 2016 годзе. 5 красавіка нарвежскі біятланіст Уле Эйнар Б'ёрндален расказвае журналістам, што беларуска Дар'я Домрачава ў кастрычніку 2016 года народзіць яму дзіця:

"У мяне даўно была добрае сяброўства з Дар'яй. Апошнім часам яно крыху развівалася... І дайшло да таго, што мы станем бацькамі! Мы з нецярплівасцю чакаем гэтага. І мы вельмі рады", — кажа Б'ёрндален.

Пасля гэтага адпірацца ад сувязі з нарвежцам перастае і сама Дар'я Домрачава. "30 гадоў — выдатны ўзрост для нараджэння дзіцяці. Увосень я стану мамай! Гэтая падзея запланаваная і вельмі жаданая. Сёння гэта самае галоўнае, што адбываецца ў маім жыцці!" — піша беларуская зорка на сваім сайце.

Адначасова Домрачава супакойвае заўзятараў. Кажа, што хоча вярнуцца да спартовых спаборніцтваў ужо праз тры месяцы пасля нараджэння дзіцяці — у студзені 2017 года.

"Пасля нараджэння дзіцяці я была вымушаная вярнуцца ў спорт"

Домрачава абяцае вярнуцца ў спорт

Біятланістка супакоіла заўзятараў, заклапочаных тым, калі яна вернецца да спартовых спаборніцтваў. Нагадаем, што мінулы сезон 2015/2016 яна прапусціла.

"Пасля нараджэння дзіцяці я была вымушаная вярнуцца ў спорт"
Францужанка Дарэн Абер нарадзіла ў 2014 годзе, а ўжо ў 2015 выйграла два "золата" на чэмпіянаце свету.

Па словах кідальніцы дыску Эліны Зверавай, вярнуцца ў вялікі спорт пасля нараджэння дзіцяці цалкам рэальна. Вось толькі спрагназаваць нешта тут амаль немагчыма. Усё залежыць ад таго, як пачне развівацца арганізм спартсменкі пасля нараджэння дзіцяці, якой будзе яго рэакцыя.

"Гэта ўсё індывідуальна, у кожнага ж па-рознаму. Усё залежыць ад матывацыі. Шмат прычын насамрэч. Калі ў дзяўчат, якія нарадзілі, ёсць магчымасць вярнуцца ў спорт, то яны вяртаюцца. Гэта робіцца паступова. Бо ты ходзіш дзевяць месяцаў роўненька, нічога не робіш, а потым трэба ўключацца", — гаворыць Зверава.

І ў яе атрымалася. У 1996 на Алімпіядзе ў Атланце Зверава заваёўвае "бронзу", а ў 2000-м у Сіднеі — "золата".

Эліна Зверава расказвае, што ўжо праз восем месяцаў пасля нараджэння дзіцяці яна паставіла свой асабісты рэкорд. "Усё залежыць ад арганізма. Бывае ж парушэнне абмену рэчываў у арганізме. Трэба раіцца з дактарамі, сачыць за індывідуальнымі асаблівасцямі арганізма. Шмат хто з дзяўчат са спортам завязвае пасля нараджэння дзіцяці, вельмі шмат", — гаворыць спартсменка.

Эліна Зверава нарадзіла ў 27. Дар'і Домрачавай цяпер 29. Так што развітвацца з самай паспяховай беларускай біятланісткай у гісторыі пакуль, відаць, заўчасна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі