Пасля ператрусу ў Мінску затрымалі Насту Пілюгіну і Уладзіслава Піртаня

Пасля ператрусу ў Мінску затрымалі Насту Пілюгіну і Уладзіслава Піртаня

Пасля ператрусу ў Мінску затрымалі маркетолага, медыяменеджара, блогерку, вядоўцу падкасту Dzigital Насту Пілюгіну і яе хлопца Уладзіслава Піртаня, паведамляе тэлеграм-канал @viasna96. У судзе Партызанскага раёна Мінска іх будуць судзіць за "непадпарадкаванне".

Пра затрыманне Пілюгінай раніцай у чацвер паведаміў Піртань. Яна выйшла з дому да аўтамабіля, які стаяў у двары, па ноўтбук, і знікла. З дапамогай праграмы "Лакатар" на айпадзе хлопец пабачыў, што Наста ў адным з будынкаў у завулку Казлова (а там знаходзіцца ўпраўленне КДБ па Мінску).

Пасля 17-й гадзіны Наста Пілюгіна патэлефанавала свайму хлопцу і сказала, што едзе дадому. Аднак да іх прыйшлі сілавікі з ператрусам, які працягваўся да вечара. Пасля гэтага Уладзіслаў Піртань (як і Пілюгіна) стаў недасяжны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі