Пасля спякоты на Магілёў абрынулася залева (фота, відэа)
Вуліцы горада апынуліся затопленымі.
Увечары 12 жніўня ў Магілёве спякоту змяніла моцная залева. Як піша мясцовы сайт mogilevnews.by, дождж затапіў вуліцы горада. Пашкоджаныя дахі дамоў і аб'екты інфраструктуры, месцамі ёсць паваленыя дрэвы.
12 жніўня дождж прайшоў і ў Віцебску, але там ён быў кароткачасовым і не такім моцным.
Фота: Могилев Live, Mogilevnews.by