Microsoft абвяргае артыкул Guardian пра перадачу доступа да Outlook і Skype

Нагадаем, публікацыя са скандальнай заявай былога супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдэна з'явілася на старонкай уплывовага брытанскага выдання Guardian. Нібыта, ёсць дакументы, якія сведчаць пра перадачу Microsoft Агенцтву нацыянальнай бяспекі ЗША магчымасці абыходзіць крыптаграфічную абарону паштовага сервіса Outlook. Падобная сітуацыя здарылася з папулярным сервісам Skype і сховішчам файлаў SkyDrive. Газета піша, што супрацоўніцтва спецслужбаў і кампаніі адбывалася ў рамках сакрэтнай праграмы PRISM.


Аднак прадстаўнік Microsoft абвяргае, што супрацоўнікі дзяржструктураў атрымлівалі "поўны ці прамы доступ" да SkyDrive, Outlook.com, Skype і іншых прадуктаў кампаніі. Ён адзначае, што праваахоўнікі маюць шанцы атрымаць некаторыя звесткі толькі, калі аформяць адпаведны запыт.

Эдвард Сноўдэн апублікаваў дэталі сакрэтных праграм спецслужбаў ЗША па сачэнні за амерыканскімі і замежнымі грамадзянамі. Ён збег у Ганконг, а затым у Маскву, дзе знаходзіцца ўжо каля тыдня, як мяркуецца, у транзітнай зоне аэрапорта "Шарамецьева". Улады ЗША патрабуюць яго выдачы — Сноўдэн абвінавачваецца ў разгалошванні сакрэтных дадзеных амерыканскіх спецслужбаў.

Фота — AP, AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі