Эдвард Сноўдэн назваў Паўла Дурава "закладнікам Макрона"
Эдвард Сноўден
Амерыканскі дысідэнт з расійскім грамадзянствам Эдвард Сноўдэн асудзіў затрыманне заснавальніка Telegram Паўла Дурава. Сноўдэн назваў Дурава закладнікам прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона. Ён дадаў, што сітуацыя "раняе годнасць" не толькі Францыі, але і ўсяго свету:
"Арышт Дурава — гэта замах на асноўныя правы чалавека на свабоду слова і аб'яднанняў. Я здзіўлены і глыбока засмучаны тым, што Макрон апусціўся да ўзроўню захопу закладнікаў у якасці сродку атрымання доступу да прыватных паведамленняў".
У пачатку чэрвеня 2013 года Сноўдэн перадаў журналістам сакрэтную інфармацыю Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША пра сачэнне за грамадзянамі шматлікіх дзяржаваў па ўсім свеце. У верасні 2022 года амерыканец атрымаў расійскае грамадзянства. Ён пражывае ў Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.