Пасол Украіны вярнуўся ў Мінск пасля кансультацыяў

Падставай для адклікання дыпламата ў Кіеў сталі выказванні Аляксандра Лукашэнкі. 23 сакавіка ў гутарцы з журналістамі ён назваў Крым часткай Расіі.



Адначасова з адкліканнем свайго амбасадара МЗС Украіны накіраваў беларускаму боку ноту, нагадвае БелаПАН. У ёй, у прыватнасці, гаварылася, што такія выказванні кіраўніка Беларусі ідуць насуперак агульнапрызнаным нормам міжнароднага права і пазіцыяй большасці краін свету, якія асудзілі дзеянні Расіі ў Крыме.



Беларускі МЗС свайго амбасадара з Кіева не адклікаў, бо "не бачыў у гэтым неабходнасці".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі