Пасольства Беларусі ў Расіі паведаміла, куды тэлефанаваць у экстранай сітуацыі
Пасольства Беларусі ў Расіі / sputnik.by
Пасольства Беларусі ў Расіі заклікала беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Расіі, захоўваць спакой. У выпадку неабходнасці можна звязацца з беларускімі дыпламатамі. Заява звязана з бунтам Прыгожына ў Расіі.
— У сувязі з сітуацыяй, якая склалася ў Растоўскай вобласці, грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца там, у выпадку экстранай сітуацыі могуць звярнуцца да кіраўніка аддзялення пасольства Беларусі ў Растове-на — Доне Дзяніса Ігаравіча Цімохіна па тэлефоне +7 918 5580181, — сказалі ў дыпмісіі.
Амбасада папрасіла беларусаў у Расіі не паддавацца на інфармацыйныя ўкіды.
Тэлефон дзяжурнага пасольства Беларусі ў Расіі +7 495 7776644.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.