Паўднёвая і Паўночная Карэі правялі перамовы ўпершыню за два гады
Гэта можа быць прыкметай паступовага зніжэння напружанасці паміж Сеулам і Пхеньянам.
Афіцыйныя асобы сустрэліся ў памежнай вёсцы Пханмунджом, якая знаходзіцца ў дэмілітарызаванай зоне. Паўночная Карэя выступае за аднаўленне супрацоўніцтва, у тым ліку ў сумеснай прамысловай зоне ў Кэсоне. Праца тамтэйшых прадпрыемстваў былы прыпыненая ў красавіку пасля таго, як Поўнач адклікала адтуль 50 тысяч сваіх работнікаў.
Апроч таго, Пхеньян закрыў гарачую тэлефонную лінію з суседам па 38-й паралелі на фоне рэзкага абвастрэння адносінаў, выкліканага ядзернымі выпрабаваннямі КНДР, перадае ВВС.