Паўднёвая Карэя вырашыла пачаставаць кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына дранікамі

Паўднёвая Карэя вырашыла пачаставаць кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына дранікамі

Паўднёвая Карэя вырашыла пачаставаць кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына… дранікамі. У пятніцу ў памежным пункце Пханмунджом (ён знаходзіцца на паўднёвакарэйскай тэрыторыі) пройдзе саміт з удзелам лідараў Паўночнай і Паўднёвай Карэі. Прэс-служба прэзідэнта апошняй краіны апублікавала здымкі страў і іх апісанні, якія будуць на вячэры з удзелам Кім Чэн Ына. Мяркуецца, што ён вучыўся ў Швейцарыі, таму было вырашана нагадаць яму пра час, які ён правёў у гэтай еўрапейскай краіне.

“Бі-Бі-Сі” інфармуе, што на вячэры будзе швейцарская нацыянальная страва з бульбы, якая называецца “рошці”. Яе можна смела назваць і беларускай, паколькі яна нагадвае дранікі (вырабляецца страва з цёртай бульбы з дадаткам раслінных ці жывёльных тлушчаў). Аднак паўночнакарэйскі кіраўнік, відаць, і не здагадаецца пра гэта.

Паўднёвая Карэя вырашыла пачаставаць кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына дранікамі
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі