Паўла Шарамета пахаваюць у Мінску
![Паўла Шарамета пахаваюць у Мінску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sharamet_3.jpg.webp?itok=-nW_xIRJ)
Журналіста Паўла Шарамета, забітага сёння ў Кіеве, пахаваюць на радзіме, у Мінску. Пра гэта сайту “Беларускі партызан” паведаміла яго маці. Час і месца пахавання пакуль не вядомыя.
Нагадаем, што здарэнне адбылося сёння каля 7.45 ва ўкраінскай сталіцы на рагу вуліцы Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка. Шарамет быў за рулём аўто, якое належала кіраўніцы выдання “Украінская праўда” Алене Прытуле. Яе самой у машыне не было.
Журналіст праехаў некалькі дзясяткаў метраў, калі закладзенае пад яго сядзеннем выбуховае прыстасаванне ўзарвалася.
Праваахоўнікі называюць гэты інцыдэнт забойствам. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім Паўла Шарамета.